» ФОТАПАСТKI БЕЛАВЕЖСКАЙ ПУШЧЫ(красавік 2018)
Навіны
Нацыянальны парк «Белавежская пушча» ўяўляе сабой адзін з найбуйнейшых лясных масіваў раўніннай Еўропы, які захаваўся да нашых дзён ў адносна непарушаным стане. Яго тэрыторыя падзелена дзяржаўнай мяжой на дзве часткі - беларускую і польскую.
Больш падрабязна

ФОТАПАСТKI БЕЛАВЕЖСКАЙ ПУШЧЫ(красавік 2018)

5 апреля 2018

Фотапасткі можна знайсці ў самых розных біятопах Белавежскай пушчы. Кадры робяцца ў любы час сутак і пры любым надвор'і. Гэта стала магчымым дзякуючы праекту, які рэалізуе АПБ, нацыянальны парк «Белавежская пушча» і Франкфурцкае заалагiчнае грамадства.

Загадзя звяртаем увагу: не судзіце фатаграфіі строга. Мэта фотапастак – не якасныя мастацкія фота, а фіксацыя жывёлы. Спецыялісты нават называюць атрыманыя здымкі «рэгістрацыямі», а не фатаграфіямі.

Аднак прыгожыя кадры таксама атрымліваюцца. З імі мы і будзем вас знаёміць! Сачыце за жыццём у нацыянальным парку праз «вока» фотапастак на нашым сайце.