» У Белавежскай пушчы ўсталююць памятны знак Новаму году
Навіны
Нацыянальны парк «Белавежская пушча» ўяўляе сабой адзін з найбуйнейшых лясных масіваў раўніннай Еўропы, які захаваўся да нашых дзён ў адносна непарушаным стане. Яго тэрыторыя падзелена дзяржаўнай мяжой на дзве часткі - беларускую і польскую.
Больш падрабязна

У Белавежскай пушчы ўсталююць памятны знак Новаму году

16 ноября 2018

Першы і пакуль адзіны ў свеце памятны знак Новаму году адкрыюць 8 снежня на святкаванні 15-годдзі Маёнтка Дзеда Марозу ў Белавежскай пушчы.

Каваная мастацкая кампазіцыя будзе перадаваць настрой любага шмат кім свята і з'явіцца поруч з галоўнай Елкай Маёнтка Дзеда Марозу. Памятны знак уяўляе сабою цыферблат гадзін, што паказвае час «без дзвюх хвілін Новы год», і якія стаяць на ім валёнкі Дзеда Марозу. Справа ад цыферблата мясцуецца кій з рукавіцай зімовага чараўніка, а злева – мяшок з навагоднімі падарункамі.

Скульптурная кампазіцыя будзе інтэрактыўнай: госці казачнага Маёнтка Дзеда Марозу змогуць устаць у валёнкі, узяўшы ў правую руку кій, у левую – мяшок з падарункамі і загадаць сваё самае запаветнае жаданне.

«Я вельмі рады, што ў маім Маёнтку, каля галоўнай навагодняй Елкі з'явіцца гэты памятны знак – Новаму году, самаму светламу і чыстаму, вясёламу і жыццярадаснаму святу ўва ўсім Сусвеце! – падзяліўся радасцю беларускі Дзед Мароз, – Запрашаю ўсіх у госці ў Белавежскую пушчу, у мой Маёнтак, каб усе самыя запаветныя жаданні мы з вамі загадалі разам».


У адкрыцці памятнага знака ў гонар святкавання Новага года возьмуць удзел
беларускі Дзед Мароз, Снягурка, Матухна-Зіма і яе дочкі – Сцюжа, Віхура і Завіруха, казачныя госці з Расіі – Глинышек з Яранска і башкірскі Кыш Бабай з Уфы, а таксама ўсе ўдзельнікі фэсту зімовых чараўнікоў «Зубр своегодела».

Апроч таго, у праграме святкавання 15-годдзя Маёнтка Дзеда Марозу ў Белавежскай пушчы 8 снежня:

  • Парад-алё Дзедаў Марозаў і Снягурак, і казачных персанажаў;
  • фэст зімовых чараўнікоў «Зубр сваёй справы»;
  • фэст творчых калектываў «Агні Зімы»;
  • цырымонія запальвання першых навагодніх агнёў у Беларусі;
  • казачны гала-канцэрт на галоўнай сцэне Маёнтка Дзеда Марозу.

Запрашаем!!!