» У Нацыянальным парку «Белавежская пушча» падоўжана дзеянне міжнароднага сертыфікату FSC (Ляснога папячыцельскага савета)
Навіны
Нацыянальны парк «Белавежская пушча» ўяўляе сабой адзін з найбуйнейшых лясных масіваў раўніннай Еўропы, які захаваўся да нашых дзён ў адносна непарушаным стане. Яго тэрыторыя падзелена дзяржаўнай мяжой на дзве часткі - беларускую і польскую.
Больш падрабязна

У Нацыянальным парку «Белавежская пушча» падоўжана дзеянне міжнароднага сертыфікату FSC (Ляснога папячыцельскага савета)

28 мая 2018

З 15 па 18 мая 2018 года каманда экспертаў кампаніі NEPCon правяла ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча» штогадовы аўдыт па схеме сертыфікацыі FSC (Ляснога папячыцельскага савета). 

Упершыню Нацыянальны парк атрымаў сертыфікат FSC у 2015 годзе. З гэтага часу Нацыянальны парк заявіў аб палітыцы прыхільнасці сістэме вядзення лясной гаспадаркі ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі FSC, накіраванымі на захаванне біялагічнай разнастайнасці.

У Нацыянальным парку выконваюцца патрабаванні дзвух стандартаў FSC: 

  • «Часовы стандарт NEPCon для ацэнкі лесакіраўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь»; 
  • «Сертыфікацыя ланцужка пастаўкі» (FSC-STD-40-004 V3-0).

Па выніках праведзенага аўдыту, з улікам 4-х аўдытаў, праведзеных у мінулыя гады, Нацыянальнаму парку дадзена досыць высокая адзнака па выкананні стандартаў FSC. Істотных неадпаведнасцяў экспертамі не выяўлена.

Такім чынам, Нацыянальны парк па-ранейшаму з’яўляецца трымальнікам сертыфікату FSC, што пацвярджае легальную вытворчасць лесаматэрыялаў, правядзенне лесанарыхтоўчых работ не наносіць істотнай шкоды прыродзе, тут захоўваюцца правы мясцовага насельніцтва, а таксама дасягнутая пэўная згода пры вядзенні лясной гаспадаркі між трыма сферамі: эканамічнай, экалагічнай і сацыяльнай. Сертыфікат FSC дазваляе паспяхова будаваць экспартную палітыку ўстановы.