Напрыканцы мінулага году ў Белавежскай пушчы скончыўся ўлік колькасці рачных баброў, які штогод праводзіцца сіламі егерскай службы нацыянальнага парку.
Праца праводзілася ў адпаведнасці з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання па агульнапрынятай методыцы. Маршрутнымі ўлікамі былі ахопленыя ўсе вадаёмы і вадацёкі ў паляўнічых угоддзях нацыянальнага парку. У цяперашні час вядзецца апрацоўка атрыманых дадзеных, афармляецца карта-схема бабровых паселішчаў. Такім чынам, акрамя вызначэння колькасці жывёл, атрыманыя дадзеныя аб іх прасторавым размяшчэнні ў Белавежскай пушчы.
Па выніках леташняга ўліку колькасць баброў на тэрыторыі паляўнічых угоддзяў нацыянальнага парку складала 300 асобін.
Параўнанне штогадовых дадзеных па колькасці баброў ў паляўнічых угоддзях паказвае памяншэнне яго колькасці ў апошнія тры гады. Галоўнымі прычынамі гэтай з’явы варта лічыць, перш за ўсё, неспрыяльныя ўмовы надвор’я ў спалучэнні з ростам колькасці яго асноўнага прыроднага ворага – ваўка. Значнае зніжэнне ўзроўню грунтовых вод у засушлівыя сезоны на забалочаных і каляводных угоддзях, якія з’яўляюцца асноўнымі месцамі пасяленняў бабра, прыводзіць да таго, што бабёр становіцца лёгкай здабычай ваўка. Разам з тым, у натуральных прыродных экасістэмах бабёр мае сваю важную экалагічную ролю, а ў шэрагу выпадкаў яго дзейнасць нясе асяроддзестваральную функцыю. Напрыклад, збудаванне плацін на рэках і каналах сярод ляснога масіву можа прыводзіць да лакальнага падтаплення і, як вынік, знікнення асобных участкаў лесу і з’яўлення невялікіх адкрытых балот у сярэдзіне ляснога масіву. Таксама, займаючы поймы рэк і адкрытыя балоты, бабёр можа запавольваць працэсы зарастання дадзеных біятопаў, паколькі яго асноўным кормам з’яўляецца менавіта драўнінна-хмызняковая расліннасць.
Згаданыя вышэй аргументы сведчаць аб неабходнасці выканання пастаяннага маніторынгу колькасці баброў у Белавежскай пушчы.